У імя дабра і міласэрнасці
7 снежня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" ў рамках мерапрыемства “У імя дабра і міласэрнасці” наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў. Бібліятэкары прынеслі сваім асаблівым чытачам любімую літаратуру: абмянялі кнігі, парэкамендавалі свежыя нумары часопісаў. Прысутныя падзяліліся меркаваннямі аб прачытаных ужо выданнях.