“Бабушкін скляпок” – менавіта пад такой назвай 25 лістапада у ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Размова ішла пра восенькія клопаты і зімовыя нарыхтоўкі. Была падрыхтавана кніжная выстава “Заготовки впрок – на зимний срок”, на якой прадстаўлены выданні па падрыхтоўцы і храненню дамашніх кансервацый. Удзельнікі з ахвотай дэгуставалі прысмакі і абменіваліся рэцэптамі.