Мастацкім словам пра Ашмяны
19 лістапада ў сельскай бібліятэцы. аг. Гальшаны для людзей старэйшага ўзросту адбылася паэтычная гадзіна “Мастацкім словам пра Ашмяны”. Спачатку для гасцей быў зроблены агляд кніжна-ілюстраванай выставы “Ганаруся табой, мой родны край”. Было адзначана, што на Ашмяншчыне жыло і жыве нямала таленавітых людзей, сярод якіх ёсць і стваральнікі вершаў. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з найбольш вядомымі на Ашмяншчыне майстрамі слова. Прагучалі вершы ў выкананні работнікаў Гальшанскага ЦКіВЧ, а затым кожны прысутны, з прапанаванай выкладкі зборнікаў, выбраў і прачытаў упадабаныя радкі.