Адкрываем для сябе беларускую кнігу
15 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурная акцыя “Адкрываем для сябе беларускую кнігу”. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “З любоўю і павагай да роднага слова”, дзе былі прадстаўлены творы, якімі зачытваюцца дарослыя і адкрываюць для сябе дзеці. Падчас акцыі супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі чытачам тэматычныя закладкі пра вядомых беларускіх пісьменнікаў: з аднаго боку на іх прадстаўлены некалькі фота з гадамі жыцця і вядомая цытата, а на другім – некалькі самых вядомых твораў пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі, а таксама стараліся падтрымаць бібліятэкараў і размаўляць на роднай мове.