За бяспечнае жыццё падлетка
13 лістапада сельская бібліятэка аг. Кальчуны запрасіла падлеткаў на сустрэчу з супрацоўнікамі Ашмянскага РАУС Вадзімам Валерьявічам Клімам і Міхаілам Іванавічам Францкевічам, дзе прайшла інфармацыйна-прафілактычная гутарка «За бяспечнае жыццё падлетка». Шмат цікавай інфармацыі атрымалі прысутныя ад гасцей. Атрымаўся актыўны дыялог, так як падлеткаў цікавілі розныя пытанні: як павінны сябе паводзіць ва ўсіх абставінах, каб не парушаць закон. Такія сустрэчы толькі ўсім на карысць.