1 лістапада сельская бібліятэка аг. Кальчуны правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Спадчына", тэма якога "Панарама восеньскіх святаў". Была падрыхтавана тэматычная падборка літаратуры. Вялі размову ў асноўным пра народныя святы,а таксама і пра дзяржаўныя, якія прыпадаюць на восеньскія месяцы.
Асабліва было цікава даведацца пра народныя святы, якія ім мала знаёмыя. Дзеці актыўна ўдзельнічалі і паказалі добрыя веды ў загадках, песнях, прымаўках. Гучалі вершы пра восеньскія святы. Завітала на мерапрыемства сама каралева Восень, якая правяла конкурс сярод удзельнікаў "Што вам восень прынесла?" і правяла міні-віктарыну па тэме. Пачаставала ўдзельнікаў сваімі восеньскімі дарамі.
