Падарожжа па кнігах Івана Муравейкі
31 кастрычніка бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Крэйванцы правяла гутарку па творах беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Муравейкі пад назвай “Падарожжа па кнігах Івана Муравейкі”. Вучні даведаліся пра жыццё выдатнага творцы, пазнаёміліся з яго творамі. Спадабаліся дзецям і загадкі пісьменніка. Была арганізавана выстава найбольш яркіх кніг Івана Муравейкі. Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння таленавітага паэта.