З 18 па 29 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны праходзіць прафілактычная рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам". Мэта дадзенага мерапрыемства - павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыя пажарна-прафілактычнай работы па папярэджанню пажараў і гібелі людзей. Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выставу, каля якой праводзяцца гутаркі і прапануецца літаратура для далейшага азнакамлення. Карыстальнікам раздаюцца памяткі “Не оставляйте детей одних”, “Каникулы без дыма и огня”, “МЧС Беларуси – помощь рядом”. Работа праводзіцца сярод розных катэгорый чытачоў.