Чытаем,абмяркоўваем, прапануем
9 кастрычніка ў сельскай бібліятэцы аг.Кальчуны была арганізавана інфармацыйная гадзіна цікавых паведамленняў “Чытаем,абмяркоўваем, прапануем”, удзельнікамі якой былі падлеткі і мясцовая моладзь. Кожнаму з іх было прапанавана падрыхтаваць паведамленне з артыкулаў новых часопісаў і газет, а затым разам абмяркоўвалі, зачытвалі цікавыя моманты. Вялікі інтарэс праявілі да артыкула з газеты «Ашмянскі веснік» пад назвай «Ас-салям алейкум – мір вам!». Цікава было даведацца пра свайго былога настаўніка, які працаваў у Кальчунскай школе Радкевіча Дзмітрыя Мустафавіча. Шмат карысных звестак атрымалі і з другіх артыкулаў часопісаў і газет.