Увесь карагод часопісаў
2 кастрычніка для людзей старэйшага пакалення сельская бібліятэка аг. Крэйванцы правяла гадзіну рэкламы “Увесь карагод часопісаў”. Сёння ў нашай краіне выдаецца шмат часопісаў. У кожным часопісе ёсць свае рубрыкі, якія карысная для людзей ва ўзросце: па харчаванню, ладу жыцця для пажылых людзей, артыкулы пра здароўе. Бібліятэкар правяла агляд перыядычных выданняў, якія ёсць у наяўнасці ў бібліятэцы, дзе прысутныя пазнаёміліся з цікавымі рубрыкамі наступных часопісаў: «Народный доктор», “Гаспадыня”, «Я на пенсии», «1000 советов», «Хозяин», «Кудесница».