З цяплом і пяшчотай да пажылых
У Міжнародны дзень пажылых людзей бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Станцыя Ашмяны наведала сваіх актыўных чытачоў з візітам-віншаваннем “З цяплом і пяшчотай да пажылых”. У прыемнай атмасферы яна пажадала моцнага здароўя, усмешак і доўгага жыцця і ўручыла невялікія прэзенты.