1 кастрычніка сельская бібліятэка аг.Жупраны для пастаяльцаў АКП правяла літаратурны вечар, прысвечаны Дню пажылых людзей “Ганаровы ўзрост”. Для пажылых людзей была прадстаўлена выстава перыядычных выданняў і кніг, якімі найбольш цікавяцца прадстаўнікі гэтага ўзросту “У гармоніі з узростам”. Бібліятэкар павіншавала ўсіх са святам, прачытала вершы па тэме, расказала пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Актыўны ўдзел прымалі госці ў конкурсе і рэтра-гульні “Што куплялі за гэтыя грошы ў нашу маладосць?”