Восеньскае падарожжа на караблі жыцця
1 кастрычніка сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла людзей сталага ўзросту на бібліятэчныя вячоркі “Восеньскае падарожжа на караблі жыцця". Прысутныя прынялі актыўны ўдзел ў літаратурнай віктарыне “Угадай твор па апісанні”, песенным конкурсе “Угадай мелодыю”, міні-віктарыне «Иван-травник». На працягу ўсяго вечара ўдзельнікі спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. Шмат цёплых і добрых слоў было сказана ў адрас пажылых.