Ваша маладосць вечна з вамі
1 кастрычніка ў сельскай бібліятэцы аг. Баруны прайшла акцыя-віншаванне “Ваша маладосць вечна з вамі” прыурочаная да Дня пажылых людзей. Удзельнікі аматарскага аб`яднання “Карані”, разам з бібліятэкарам, наведалі людзей сталага ўзросту і павіншавалі іх са святам. Было вельмі прыемна бачыць усмешку на тварах людзей, якія дзякавалі за віншаванне, за тое, што мы іх помнім, шануем і паважаем.