Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні
30 верасня ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны для людзей старэйшага пакалення праведзена гадзіна адпачынку “Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні”. З добрымі словамі да прысутных звярнулася прадстаўнік сельвыканкама Садоўская Ж.І. Самі госці ўспаміналі цікавыя моманты з свайго багатага на падзеі жыцця. Актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах, спявалі песні, чыталі вершы. З нумарамі самадзейнасці перад прысутнымі выступілі работнікі Гальшанскага ЦКіВЧ.