Структура кнігі. Выбар кнігі, Як чытаць кнігі
23 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Структура кнігі. Выбар кнігі, Як чытаць кнігі”. На першы погляд тэма выбрана вельмі простая, але не ўсе карыстальнікі бібліятэчнай установы, як дарослыя так і дзеці, умеюць самастойна выбраць кнігіу ў бібліятэцы, “разабрацца” з яе зместам. Бібліятэкры пачалі з таго, што любы чытач можа выбіраць сабе патрэбныя кнігі непасрэдна з кніжных паліц. Адкрыты доступ у фондзе гарадской бібліятэцы дае магчымасць выбраць кнігу на свой густ, але для гэтага патрэбна ведаць пэўныя правілы. Практычныя заняткі з каталогамі дапамаглі прысутным у самастойным пошуку кніг па зададзенай тэматыцы. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй, дзе была прадстаўлена самая вялікая кніга “Пантэон ангельскіх герояў” і самая маленькая – Антона Чэхава “Хамелеон”.