Экскурсія ў музей Дугі Струвэ
8 верасня сельскую бібліятэку аг. Гальшаны наведалі навучэнцы і педагогі Мінскага абласнога ліцэя, якія супрацоўнічаюць з бібліятэкай па збору матэрыялаў па Дуге Струвэ, іх вывучэнню і прапагандзе. Яны расказалі пра сустрэчу з вучоным-геадэзістам Мкртычанам В. В., пра свае падарожжы па пунктах Дугі Струвэ, аб стварэнні відеафільма пра велічнае геадэзійнае збудаванне. Адзін з фільмаў – “Іосіф Хадзько.Узыходжанне” - бібліятэка атрымала ў падарунак. Госці пазнаёміліся з матэрыяламі па тэме сустрэчы, была праведзена экскурсія у музеі Дугі Струвэ.