Субяседнік шчыры і цікавы
30 ліпеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Субяседнік шчыры і цікавы”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, вядомага беларускага паэта. Імя Анатоля Астрэйкі добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. “Песню пра Нёман”, што стала амаль народнай, спяваюць як выканаўцы старэйшага, так і маладога ўзросту. На “Прыгодах дзеда Міхеда” вырасла не адно пакаленне беларусаў. Карыстальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з мастацкімі творамі паэта і літаратузнаўчымі артыкуламі.