Гарадзеншчына, якая чытае
29 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны падведзены вынікі абласнога Чэленджэра # Гарадзеншчына, якая чытае за ліпень і выбрана лепшая фатаграфія з любімай кнігай чытачоў бібліятэкі. Вельмі радуе той факт, што і летам у гарадской бібліятэцы шматлюдна: прыходзяць бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Дзеці бяруць, у асноўным, літаратуру для абавязковага чытання па школьнай праграме. У дарослых запыты больш разнастайныя: папулярная сучасная літаратура, гістарычныя раманы заўсёды запатрабаваны і, вядома, перыядычныя выданні. Прыемна, што бібліятэка патрэбна і моладзі, якая вучыцца і зараз яны адпачываюць. Такой катэгорыі чытачоў больш да спадобы класічная літаратура як замежных аўтараў, так і беларускіх пісьменнікаў.