25 ліпеня сельская бібліятэка аг. Кальчуны сумесна з работнікамі АКіВЧ запрасілі дзяцей малодшага школьнага ўзросту на экалагічна-гульнёвае падарожжа “У лес па загадкі”. Кнігі з бібліятэкі, якія расказваюць пра лес і яго жыхароў, размясціліся на галінках дрэў пад агульнай рубрыкай “Хто ў лесе жыве? Што ў лесе расце?”. Дзеці з цікавасцю іх разглядвалі і чыталі, а бібліятэкар дапамагла яшчэ больш пашырыць веды пра лясное царства.