Ваша жыццё - прыклад для пераймання
10 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны адбылася сустрэча-юбілей “Ваша жыццё - прыклад для пераймання”, прысвечаная 80-годдзю былой загадчыцы Гальшанскай дзіцячай бібліятэкі Лабунінай Валянціны Сцяпанаўны. Выстава альбомаў па гісторыі бібліятэкі, творчых работ юбіляра нагадалі аб яе актыўнай жыццёвай пазіцыі. Цёплыя словы-пажаданні, успаміны калег, любімыя вершы і песні Валянціны Сцяпанаўны стваралі атмасферу дабрыні, шчырасці, выгоды.