10 чэрвеня Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла членаў аматарскага аб’яднання “Мудрасць +” на пасяджэнне “Вкусные хлопоты”. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць даведацца пра спосабы захоўвання і перапрацоўкі свежай гародніны і садавіны, аб захоўванні вітамінаў, падзяліліся любімымі рэцэптамі кансервіравання. А якія прыгожыя кветкі растуць на прысядзібнымх участках нашых удзельнікаў. Суправаджалася мерапрыемства адгадваннем загадах, рашэннем тэставых заданняў на тэму дачных прагод на агародзе. Цікава прайшоў конкурс “ Повар”. Удзельнікам неабходна было адгадаць блюда па набору інгрыдзіентаў. Бібліятэкары падрыхтавалі выкладку кніг і часопісаў па тэме мерапрыемства. Песні, жарты, усмешкі, добры настрой панавалі ў аўдыторыі. Усе гэта праходзіла за кубачкам гарбаты.