29 ліпеня ў гарадской бібліятэцы №1 прайшла гутарка-папярэджанне “Час збіраць … смецце”. Бібліятэкары прадэманстравалі прысутным відэаролік на экалагічную тэму, сацыяльныя рэкламы. Мэтай мерапрыемства было засяродзіць увагу на праблемах навакольнага асяроддзя, неабходнасці сартавання і ўтылізацыі смецця, збору макулатуры. Прагучаў расповед аб тым, як рашалася пытанне са смеццем 500 год да нашай эры, затым, што адбывалася ў сярэднявеччы, а таксама, як рашаецца гэта пытанне ў такіх краінах як Кітай, Паўднёвая Карэя, Германія.
Прысутным была прапанавана кніжная выстава “Прырода, экалогія, мы”. Падчас гульнявых момантаў на прэзентацыі “Экалагічны бум” рабяты вучыліся правільна сартаваць смецце для ўтылізацыі.