13 мая ў сельскай бібліятэцы аг. Граўжышкі быў праведзены вусны часопіс “Як гэта было”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках сумеснага інфармацыйна- адукацыйнагам праекта “КРОК” ДУА “Граўжышкоўскі ВПК яслі-сад-базавая школа” і бібліятэкі, па тэме “Глядзі і помні”, прымеркаванае да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай айчыннай вайны. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і была падрыхтавана кніжная выстава “Чытаем кнігі пра вайну”.