20 ліпеня у сельскаяй бібліятэцы аг.Жупраны прайшоў майстар-клас "Магія бісера". Бібліятэкар падзялілася вопытам у бісерапляценні: з чаго трэба пачынаць, як выбіраць бісер, паказала асноўныя працэсы тэхнікі пляцення, прадставіла свае гатовыя вырабы: кветкі, сурвэткі, заколкі, браслеты і інш. Парэкамендавала літаратурныя матэрыялы ў дапамогу бісерапляценню, у асноўным – гэта артыкулы з часопісаў “Алеся”, “Гаспадыня”, «Мастерица», «Кудесница».