І памяць аб вайне нам кнігі пакідаюць
6 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны ў рамках тыдня патрыятычнай кнігі “Старонкі кніг раскажуць аб вайне” прайшоў інфармацыйны навігатар “І памяць аб вайне нам кнігі пакідаюць”. Бібліятэкары паведамілі прысутным аб творах, у якіх узнімаюцца агульначалавечыя праблемы: любові і нянавісці, дабра і зла, шчасця, патрыятызму і многія іншыя. Кнігі на ваенную тэматыку не проста кнігі, а кнігі, дзе прапануюцца шляхі пераадолення складаных праблем, шляхі выхаду з тупіковых сітуацый. Такая літаратура вучыць жыць па сумленні, дапамагаць блізкім, любіць сваю Радзіму і навакольных вас людзей. Аб Вялікай Айчыннай вайне напісана вельмі шмат твораў. У гарадской бібліятэцы можна знайсці не адзін дзясятак назваў цікавых кніг на гэтую тэматыку.