Ветэранам – шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон!
5 мая, напярэдадні Дня Перамогі, бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Навасёлкі арганізавала візіт-віншаванне на даму “Ветэранам – шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон!”. Сумесна з супрацоўнікамі АКіВЧ, Навасёлкаўскага сельскага савета, вучнямі ДУА “Навасёлкаўскі ВПК яслі-сад, сярэдняя школа наведалі Бралкоўскага С. Ю. і павіншавалі з надыходзячым святам. У адрас ветэрана прагучала шмат добрых слоў і пажаданняў.