5 мая бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі далучыліся да абласной акцыі “Мы – гэта памяць”, прысвечанай Дню Перамогі. У акцыі прымалі ўдзел вучні УА “Сярэдняя школа №2”. Суправаджалася акцыя музычнымі нумарамі, якія выканалі настаўнікі і вучні музычнай школы. Федаровіч Святлана, з раённага цэнтра культуры, выканала песні на ваенную тэматыку. Вучні гімназіі горада прачыталі вершы “Баллада о матери” А.Дементьева і В.Кудлачева “Воспоминания”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнулася намеснік дырэктара Людміла Шумская, якая акцэнтавала прысутных на захаванне памяці, традыцый нашага народа, на літаратурныя здабыткі. Закончылася акцыя запускам шароў у неба, як памяць нашчадкаў пра суровыя гады вайны.