5 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшла гульня-віктарына «Эти забавные животные». Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці са школьнага лагера “Кентаўры”. У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з насельнікамі лясоў і іх звычкамі, з ладам жыцця і незвычайнымі здольнасцямі нашых хатніх гадаванцаў – катоў і сабак.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, прапанаваных ім, адказвалі на пытанні пра жывёльны свет. Даведаліся як хатнія жывёлы прадказваюць змены надвор’я. Расказвалі аб сваіх хатніх гадаванцах.