Выбар прафесіі – выбар лёсу
Каб дапамагчы падлеткам вызначыцца ў выбары прафесіі, даць інфармацыю для разважанняў, 28 красавіка бібліятэкары гарадской бібліятэкі г. Ашмяны запрасілі навучэнцаў старэйшых класаў райцэнтра на дзень прафарыентацыі “Выбар прафесіі – выбар лёсу”. Бібліятэкар Палазок Ірына распавяла, наколькі важны выбар прафесіі, што гэта адзін з самых сур'ёзных крокаў, якія стаяць перад кожным маладым чалавекам. Ад таго, ці адпавядае абраная прафесія яго інтарэсам і здольнасцям, залежыць у далейшым запатрабаванасць на рынку працы. Асобны акцэнт быў зроблены на прафесіі бібліятэкара і названы навучальныя ўстановы, дзе можна гэтую прафесію набыць. Для жадаючых бібліятэкары правялі майстар-клас “Мая прафесія – бібліятэкар”.