22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэкі правялі шэраг мерапрыемстваў, падрыхтавалі кніжныя выставы, аформілі тэматычныя экспазіцыі.
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны запрасіла моладзь на адкрыты прагляд кніжнай выставы “Каб памяць не астыла”. У рамках усенароднай акцыі «Зажги свечу памяти» правяла ўрок-рэквіем «Пусть помнят живые, пусть знают потомки», які прайшоў каля помніка загінуўшым землякам. Пасля ўскладання кветак і запальвання свечак, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка прапанавала чытачам выставу-экспазіцыю “Памяць аб вайне нам кніга пакідае”.
Раённая бібліятэка аформіла выставу ў акне “Дарагая сэрцу кніга пра вайну”.
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны 75-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны прысвяціла выставу-рэквіем «Вспомнить страшно, а забыть нельзя».