Беларусь і Расія – адзінае дыханне
2 красавіка сельская бібліятэка аг. Кальчуны сумесна с АКіВЧ запрасілі мясцовых падлеткаў на мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання Беларусі і Расіі: гістарычна-віртуальны экскурс “Беларусь і Расія – адзінае дыханне”. Прысутныя вельмі актыўна удзельнічалі ў экскурсе: адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы пра Беларусь, праглядзелі прэзентацыю, відэаролік па дадзенай тэме. Усе разам абмяркоўвалі мерапрыемства, і адзначылі, што мы павінны быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы: любіць і праслаўляць яе, ганарыцца тым, што Мы – Беларусы.