Бусел – сімвал Беларусі
2 красавіка сельская бібліятэка аг.Крэйванцы для наведвальнікаў школьнага лагера «Весенняя капель» правяла хвіліну цікавай інфармацыі “Бусел – сімвал Беларусі”, якая прайшла ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі.
Бусел знаёмы кожнаму з дзяцінства. З выгляду ён здаецца звычайным, але ў той жа час і загадкавым. Пра бусла існуе шмат легенд і міфаў, казак, вершаў. Белы бусел – адзін з сімвалаў нашай роднай Беларусі, сімвал міру, згоды і адраджэння ў доме.
Як жыве бусел, дзе зімуе, як прымудраецца ненадоўга заснуць падчас палёту, чым адрозніваецца белы бусел ад чорнага, як ён выхоўвае сваіх дзяцей – пра ўсё гэта дзецям расказала бібліятэкар сельскай бібліятэкі.