Вялікі кніжны шлях
2 красавіка ў сельскай бібліятэцы аг.Жупраны прайшло літаратурнае свята "Вялікі кніжны шлях". З дзецьмі праведзена віктарына па казках, літаратурна-інтэлектуальная гульня, прысвечаная творам А.С. Пушкіна. Літаратурны шлях кнігі быў прадстаўлены на выставе рознымі жанрамі: проза, казка, аповесць, паэма. Лейтматывам усяго свята быў выраз, што дае нам кніга? Адказы для дзяцей былі відавочнымі: радасць, веды, шырына кругагляду. На музычна-літаратурнай старонцы удзельнічалі героі канадскага мультсерыяла “Шчанюковы патруль”. У музычных конкурсах разыгрываліся прызы. Уручэннем галоўнага прыза – кнігі завяршыўся Кніжчын тыдзень.