Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы Словари и словарики
31 сакавіка сельская бібліятэка аг. Крэйванцы запрасіла наведвальнікаў школьнага лагера «Весенняя капель» на ўрок інфармацыйнай культуры «Словари и словарики», які прайшоў у рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Існуе справядлівае выслоўе: “не той адукаваны чалавек, які ўсё ведае (гэта і немагчыма), а той, хто ведае, дзе можна знайсці адказ на пытанне, якое ўзнікае”. І дапамагаюць у гэтым розныя слоўнікі : адны дапамагаюць правільна пісаць словы, іншыя кажуць пра гісторыю паходжання слова, трэція пашыраюць кругагляд. Дзецям было расказана якія слоўнікі ёсць у фондзе бібліятэкі, як правільна імі карыстацца. Таксама да мерапрыемства была аформлена тэматычная паліца.