Норма жыцця – здароўе
29 сакавіка ў гарадской бібліятэцы г.Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Норма жыцця - здароўе”. Здаровы лад жыцця сёння – гэта патрабаванне часу. Супрацоўнік бібліятэкі Станіслава Жаўтко распавяла пра значэнне здаровага ладу жыцця, яго каштоўнасці, пра ролю здароўя ў жыцці кожнага чалавека. Прысутныя даведаліся аб асноўных задачах сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, аб асаблівым клопаце дзяржавы, якія тычацца людзей сталага ўзросту. На кніжнай выставе былі прадстаўлены выданні аб тым, як зберагчы актыўнае даўгалецце на доўгія гады жыцця. Удзельнікі мерапрыемства Тамара Янкоўская разам з унукамі падзяліліся сваімі парадамі здаровага ладу жыцця.