Дзяцінству сонца падаруйце
“Дзяцінству сонца падаруйце”, пад такой назвай 7 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы №1 г. Ашмяны прайшло пазнавальна-гульнявое падарожжа. Гасцямі мерапрыемства сталі дзеці з асаблівасцямі развіцця, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама падлеткі з сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Трэба адзначыць, што дзеці з задавальненнем наведваюць бібліятэку разам з выхавацелем Андрыеўскай Людмілай Іванаўнай, чытаюць кнігі і часопісы, гутараць аб прачытаным. У бібліятэцы яны вучацца выказваць свае думкі, тут праходзіць сацыяльная адаптацыя дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў асяроддзі сваіх аднагодкаў. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў віктарыне “Адгадай героя казкі”, адгадвалі загадкі і рэбусы. Асаблівую зацікаўленасць выклікаў відэаролік аб гарадской бібліяцы “Дом, дзе жывуць кнігі”.