Хатынь: трагедыя і памяць
22 сакавіка ў гарадской бібліятэцы г.Ашмяны прйшла гадзіна памяці “Хатынь: трагедыя і памяць”. Шмат часу мінула з дня завяршэння Вялікай Аячыннай вайны, але мы памятаем яе. Дзеці з пакалення ў пакаленне вучацца паважаць памяць тых стратаў, якія людзі панеслі ў імя Перамогі. Гэтымі днямі каля кожнага мемарыяльнага комплекса і абеліска – жывыя кветкі і лампадкі. Людзі наводзяць парадак на месцах баявой славы і галоўнае – памятаюць тых, хто здабываў мірнае неба для нас. Бібліятэкары прапанавалі прысутным паслухаць выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прымеркаваным да 78-й гадавіны Хатынскай трагедыі.