Квітней, мой горад!
15 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прымалі ўдзел у мерапрыемстве, якое было прысвечана рэспубліканскаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікам святочнага мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі выставу літаратуры “Квітней, мой горад!”, прысвечаную юбілею горада Ашмяны. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі, перыядычнымі артыкуламі, якія расказваюць пра наш горад.