Спажывец, ведай свае правы
15 сакавіка ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі сельскай бібліятэкі аг. Гальшаны для чытачоў старэйшага пакалення праведзены агляд літаратуры на тэму “Спажывец, ведай свае правы!”. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з дакументамі па абароне правоў спажыўцоў, засяродзіўшы асаблівую ўвагу на Законе Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, на каментарыях да яго.