Конституционные права человека и гражданина
12 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў прававы ўрок “Конституционные права человека и гражданина”. 15 сакавіка ўся краіна адзначае Дзень Канстытуцыі ў 27 раз. Бібліятэкары ўзгадалі цікавыя гістарычныя факты, якія тычацца Асноўнага Закона нашай дзяржавы, тэзісна нагадалі прысутным аб галоўных пастулатах Канстытуцыі. Затым былі прапанаваны пытанні віктарыны “Наша Канстытуцыя – наш Закон”. На мерапрыемстве прысутнічала Вікторыя Віктараўна Прэцкайла-Місюта, першы сакратар Ашмянскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Вікторыя Віктараўна прапанавалі ўсім разам прыняць удзел у дыскусіі на дыялогавай пляцоўцы “Канстытуцыя”. Размова атрымалася змястоўнай, цікавай і, што самае галоўнае – карыснай. Маладыя людзі мелі магчымасць выказаць свае думкі, меркаванні і прапановы. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Галоўны закон нашага жыцця”.