Жанчына. Вясна. Каханне
11 сакавіка Ашмянская раённая бібліятэка на пасяджэнні клуба “Мудрасць +” запрасіла яго членаў паўдзельнічаць у полі цудаў “Жанчына. Вясна. Каханне”, прысвечанае жанчынам, кветкам, каханню. Гульня праводзілася па ўсіх правілах вядомага тэле-шоў. Вядучая Пазняк Марыя Яўстаф’еўна запрасіла тры тройкі ўдзельнікаў адказаць на пытанні 3-х тураў. Пераможца кожнага тура станавіўся ўдзельнікам фінала, дзе вызначыўся пераможца. Ім стала Скавінская Гелена Іосіфаўна. Яна адгадала слова і атрымала прыз. У час музычнай паўзы свае творчыя здольнасці прадэманстравала Тамашэвіч Марыя Фамінічна. Яна праспявала песню сваёй маладосці. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава- віншаванне “Жанчына. Вясна. Каханне”, дапоўненая рэпрадукцыямі карцін мастакоў, прысвечаных прадстаўніцам самай прыгожай паловы чалавецтва – жанчынам.