Чароўная палова чалавецтва ў шэдэўрах майстроў свету
9 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была экспанавана кніжная выстава «Прекрасная половина человечества в шедеврах мастеров мира», прымеркаваная да Міжнароднага дня жанчын. Бібліятэкары прапанавалі карыстальнікам бібліятэкі пазнаёміцца з выданнямі аб прадстаўніцах прыгожай паловы чалавецтва, а дакладней, аб мастацкіх вобразах, увасобленых жывапісцамі, графікамі, скульптарамі, мініяцюрыстамі, пісьменнікамі і паэтамі ў гісторыі сусветнага мастацтва.