Жыццё без наркотыкаў
2 сакавіка ў сельскай бібліятэцы в. Гродзі прайшоў урок-перасцярога “Жыццё без наркотыкаў”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Падлеткі пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай выкладкі “У палоне дурману – наркотыкі”, даведаліся аб шкодным уплыве наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, пазнаёміліся з рэалізацыяй Дзяржаўнай праграмы комплексных мер процідзеяння наркаманіі і наркабізнесу ў Беларусі.