3 чэрвеня работнікі сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны сумесна з мясцовым аддзелам культуры і вольнага часу арганізавалі свята дзяцінства «Дзяцінства – гэта я і ты», прымеркаванае да Міжнароднага дня аховы дзяцей.
На свята быў запрошаны дзіцячы лагер сярэдняй школы разам з настаўнікамі і выхавацелямі, а таксама выхаванцы дзіцячага сада.
Бібліятэкары павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак са святам і пажадалі ім правесці пазнавальнае і цікавае лета, распавялі пра гісторыю ўзнікнення свята.
А якое свята абыходзіцца без гульні. У гэты дзень казачная гераіня старая Шапакляк і Сонейка падарылі дзецям магчымасць паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, вяселых віктарынах, развіць спрыт і ўвагу ў розных спаборніцтвах і гульнях. Правялі з дзецьмі літаратурную віктарыну “Парад любімых літаратурных герояў” на веданне літаратурных і казачных герояў, твораў рускіх і замежных пісьменнікаў. Прайграўшых не было, усе атрымалі паветраныя шары і салодкія падарункі.А таксама развучылі новыя танцы і дружна праспявалі дзіцячыя песенькі.
На пляцоўцы ля будынка сельскага савета, дзе праходзіла свята дзяцінства бібліятэкары арганізавалі чытальную залу пад адкрытым небам “Адпачываем разам з кнігай”, дзе любы жадаючы мог стаць чытачом. Галоўная задача такой чытальнай залы – максімальна наблізіць бібліятэку да чытача, стварыць спрыяльныя ўмовы для чытання і адпачынку мясцовага насельніцтва.
Летняя чытальная зала карысталася папулярнасцю як у маленькіх наведвальнікаў, так і іх бацькоў. Тут былі прадстаўлены часопісы для дзяцей і дарослых. Увагу дзяцей таксама прыцягвала кніжная выстава “Знаёмства з добрай казкай”. Усім наведвальнікам раздаваліся закладкі-запрашэнні ў бібліятэку. 
