Лета – вясёлая пара для ўсёй дзятвы, час школьных канікул, доўгачаканага адпачынку. Пачынаецца яно 1 чэрвеня Міжнародным днём абароны дзяцей, а ў бібліятэках – традыцыйным святам дзяцінства. Пры шырокай чытацкай аўдыторыі ладзяцца шматлікія конкурсы, віктарыны, гульні.
У раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны лета пачалося з бібліятэчнага асарці «У нашего крыльца нет забавам конца», на якое завіталі дзеці з аздараўленчага лагера СШ №3 «Планета КУЛЬТУРиЯ». Бібліятэкары ветліва сустрэлі гасцей, павіншавалі са святам і прапанавалі забаўляльную праграму, галоўнымі героямі якой былі Лета і яго верныя сябры: Сонца, Паветра і Вада. Яны запрасілі дзяцей разам правесці вольны час, паўдзельнічаць у конкурсах, гульнях: «Книжкин друг», «Солнечный зайчик», «Ручеёк», «Жердочки», «Летом» і інш. Хутка, весела, з запалам прайшоў час. Бібліятэкары запрасілі дзяцей наведаць і наступныя мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу лета.
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячага садка арганізавала дзень вясёлых забаў “Свет актыўнага дзяцінства”. На пляцоўцы каля бібліятэкі, дзе развярнулася дзея свята, любімыя героі казак і мультфільмаў Чабурашка, Чучундра, Няшка і Абаняшка задавалі тон мерапрыемству: запрашалі дзяцей ў карагод, разам бегалі, скакалі, удзельнічалі ў конкурсах, гульнях.
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Навасёлкі літаратурнае свята «Летом некогда скучать, книги будем мы читать» распачалося ў памяшканні бібліятэкі, дзе Карлсан з Ігрынкай пазнаёмілі дзяцей з казкамі і прыгодамі, якія чакаюць дзяцей на старонках кніг, потым запрасілі ўсіх на вуліцу паўдзельнічаць у спартыўных гульнях і конкурсах.
Сельская бібліятэка агарагарадка Жупраны правяла літаратурнае падарожжа "Краіна дзяцінства на планеце Зямля", бібліятэкар параіла хлопчыкам і дзяўчынкам цікавыя кнігі і часопісы для летняга адпачынку.
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог сумесна з сельскім клубам арганізавала свята «День защиты детей – время добрых затей». Была аформлена кніжная выстава «Книжный пикник», прагляд буктрэйлераў на кнігі А. Талстога “Залаты ключык”, А. Ліндгрэн “Пэпі Доўгаяпанчоха”, М.Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, праведзена гульнёва-пазнавальная праграма «Ловкие, смелые и умелые». Дзеці прынялі удзел у конкурсе малюнкаў на асфальте «Рисунки о мире, счастье, дружбе».