Каб зіма была бяспечнай...
20 лютага ў сельскую бібліятэку аг. Гальшаны былі запрошаны юныя чытачы на гутарку-перасцярогу “Каб зіма была бяспечнай...”, прысвечаная старту адзінага Дня бяспекі. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў са зводкамі РАНС, апублікаванымі ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”, якія сведчаць аб павелічэнні здарэнняў у зімовы перыяд. Далейшая размова будавалася ў адпаведнасці з рубрыкамі выставы; “Каб зіма была бяспечнай...”; “Зіма выдатная, калі бяспечная” ; “Не рабі так”, “Правілы “зімовай” бяспекі”. Дзеці на падставе свайго жыццёвага вопыту і матэрыялаў выставы дзяліліся ведамі аб прычынах здарэнняў у зімовую пару, аб правілах бяспекі падчас зімовых забаў, у мароз, у галалёд, на лёдзе, на дарозе, пры карыстанні абагравальнымі прыборамі і інш.ўспомнілі аб дзеяннях дзяцей у выпадку здарэння. Усе ўдзельнікі атрымалі памяткі “Аб бяспечных паводзінах зімой”.