Радзіма. Салдат. Слава
19 лютага сельская бібліятэка аг.Граўжышкі правяла конкурсна-гульнявую праграму “Радзіма. Салдат. Слава”, прысвечаную Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі сваю кемлівасць, цікавасць да спорту, службе ў арміі, любоў да Радзімы. Праявілі сяброўскія адносіны паміж сабой, уменне хутка прымаць рашэнні. Па заканчэнні праграмы рабятам былі прапанаваны салодкія прызы.