Лясныя таямніцы ад Уладзіміра Ягоўдзіка
20 лютага ў сельскай бібліятэцы аг. Мураваная Ашмянка адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Літарынка”, па тэме “Лясныя таямніцы ад Уладзіміра Ягоўдзіка”. Бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, яго кнігі, пазнаёміла з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі У. Ягоўдзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Дзівосны свет прыроды”. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.І. Ягоўдзіка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў.