Адзіны дзень бяспекі
З 20 лютага 2021 года стартуе першы этап акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Задачы “Адзінага дня бяспекі” – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прыме актыўны ўдзел у правядзенні акцыі. У бібліятэках раёна пройдуць тлумачальныя гутаркі, пазнавальныя мерапрыемствы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, уменню паводзіць сябе ў экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях, будуць аформленыя кніжна-ілюстрацыйныя выставы. “Адзіны дзень бяспекі” плануецца праводзіць у краіне двойчы на год: у лютым і верасні.